Назіральніца кампаніі “Правааабаронцы за свабодныя выбары” са Светлагорску Алена Маслюкова стала сведкай дзіўных пераўтварэнняў падчас пікету па зборы подпісаў за праўладнага кандыдата – галоўнага ўрача Светлагорскай цэнтральнай лякарні і старшыні мясцовай арганізацыі “Белай Русі” Ігара Таўтына. Пікет быў арганізаваны каля завода беленай цэлюлозы.
Ігар Таўтын – адзін з чатырох вылучэнцаў, чыя ініцыятыўная група па зборы подпісаў зарэгістраваная выбарчай камісіяй Светлагорскай выбарчай акругі № 46.
Разам з сябрамі ініцыятыўнай групы напасрэдна за столікам знаходзілася і назіральніца АВК ад “Белай Русі” ў адмысловай камізэльцы грамадскага аб’яднання (на фота).
“Я запыталася, чаму яна збірае подпісы. У адказ пачула: “Я назіраю, а не збіраю”. Неўзабаве да ўдзельнікаў пікету падбег малады чалавек, якому яна перадала камізэльку і адыйшла ад століка”, - паведамляе Маслюкова.
Непадалёку ад пікету “Белай Русі” збор подпісаў ажыццяўлялі сябры ініцыятыўнай групы вылучэнца ад АГП Андрэя Смаленчука.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.
Крыніца: "Я не я і камізэлька не мая": перадвыбарчыя метамарфозы па-светлагорску. Фотафакт