На сённяшні дзень сярод больш як паўтысячы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ёсць толькі адзін чалавек у інвалідным вазку. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Евгений Шевко. Фото: ПЦ

Гаворка ідзе пра Яўгена Шаўко, старшыню рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў. Ягоная ініцыятыўная група збірае подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95.

Старшыня праўлення Беларускага таварыства інвалідаў Уладзімер Патапенка звярнуўся ў Цэнтравыбаркам. Ён лічыць, што Яўген Шаўко знаходзіцца ў няроўных умовах з іншымі прэтэндэнтамі. Справа ў тым, што для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі ўлады адвялі памяшканне, у якое чалавеку з інваліднасцю цяжка трапіць.

Аднак ЦВК скаргі не задаволіла. Старшыня камісіі Лідзія Ярмошына патлумачыла адмову так:

«Тут ідзе гаворка пра фармальную роўнасць. Ну не ходзяць выбарнікі на сустрэчы з кандыдатамі. У лепшым выпадку прыйдуць усяго некалькі пенсіянераў. І ўсё».

Дарэчы, у Авальнай зале Дома ўраду, дзе праходзяць пленарныя паседжанні дэпутатаў, пасля рамонту, які зрабілі ў канцы 2018 году, з'явіўся адмысловы мікрафон, да якога можа без усялякіх праблем пад’ехаць чалавек у інвалідным вазку.

"Праваабаронцы за с вабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Чалавеку ў інвалідным вазку для сустрэч з выбаршчыкамі далі памяшканне, куды яму цяжка трапіць