Андрэй Пуканаў. Фота з сацыяльных сетак. 25 верасня Гомельская-Прамысловая выбарчая акруга №35 вынесе другое папярэджанне актывісту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Андрэю Пуканаву. Пра гэта паведамляе назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка, якога запрасілі ў 17.00 на пасяджэнне камісіі.

Як і папярэдні раз, прэтэндэнт у кандыдаты размясціў на пікеце па збору подпісаў выбаршчыкаў інфармацыю пра збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Міколы Статкевіча, а таксама надпіс "Лукашенко должен уйти". На гэты раз ён выстаўляў пікет па збору подпісаў у раёне, па якім зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу.

Нагадаем, 15 верасня 2019 года ў Гомелі прайшоў сумесны перадвыбарчы пікет двух прэтэндэнтаў у кандыдаты: ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі Народная Грамада. Планаваная сустрэча прэтэндэнтаў у кандыдаты з выбаршчыкамі прайшла практычна ў цэнтры города на адкрытай пляцоўцы перад універмагам “Гомель”. Пасля гэтага абодва прэтэндынты атрымалі папярэджанні ад выбаркамаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Гомель: другое папярэджанне ад выбарчай камісіі вынесенае Пуканаву