Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч заўважыў на сайце Мінскага абласнога выканаўчага камітэту агітацыю за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты “Белай Русі”. Пры тым, што нормамі выбарчага заканадаўства правядзенне агітацыі да моманту рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты забаронена.  13 верасня на сайце выканкама быў размешчаны матэрыял у падтрымку галоўнага доктара ўстановы аховы здароўя “Барысаўскі радзільны дом” Аляксандра Шыпулы.

skrin_borisov.png
Скрыншот з сайта Мінаблвыканкама

Всё это обязывает нашего избирателя выверенно, взвешенно сказать “да” тем претендентом на депутатское кресло, кто уже своей биографией, своими конкретными  делами подтвердил свою готовность верой и правдой служить людям, кто людскую боль принимает как свою. Вот главный критерий выбора “своего” кандидата”, — пазначалася ў матэрыяле.

Цікава, што пасля скаргі публікацыя была выдаленая с сайта, не дачакаўшыся рашэння адпаведных органаў. Назіральнік кампаніі Алег Мацкевіч зрабіў срыншот артыкула з сайта і далучыў да скаргі.

skrin_borisov_2.png
Скрыншот з сайта Мінаблвыканкама

Ініцыятыўная група Шыпулы зарэгістраваная ў акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62.

Назіральнік кампаніі, угледзеўшы ў гэтым парушэнне выбарчага заканадаўства, падаў скаргу ў Мінскую абласную выбарчую камісію і Назіральны савет па кантролі за захаваннем парадку і правілаў правядзення перадвыбарнай агітацыі ў СМІ.

Згодна з артыкулам 45 Выбарчага кодэкса праводзіць агітацыю могуць толькі кандыдаты ў дэпутаты, а вылучэнцы “Белай Русі” яшчэ не валодаюць такім статусам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Фотафакт. Барысаўская “Белая Русь” агітуе за свайго вылучэнца на сайце Мінаблвыканкама