Пікет у Магілёве 25 жніўня на стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў. Фота: mspring.online УУС Магілёўскага аблвыканкама заявіў арганізатару мірнага сходу Аляксею Майсееву, што яго мерапрыемства ахоўвалася належным чынам, піша mspring.online

25 жніўня на стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў Аляксей Майсееў разам з таварышам правялі санкцыянаваны пікет супраць закона «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы».

Перад гэтым Майсееў заключыў патрэбныя дамовы на ўборку тэрыторыі, дзяжурства «хуткай дапамогі» і ахову мерапрыемства. Сачыць за грамадскім парадкам павінен быў нарад міліцыі, аднак людзі ў форме на пікеце з’явіліся толькі раз. Прыкладна праз 5 хвілін пасля пачатку мерапрыемства міма прайшлі двое супрацоўнікаў АМАП, пасля чаго яны пакінулі перыметр стадыёна.

За такую ​​паслугу Майсееў павінен быў заплаціць 76,5 беларускіх рублёў, але хлопец не пагадзіўся з такім становішчам спраў і падаў у УУС Магілёўскага аблвыканкама прэтэнзію, у якой пагадзіўся аплаціць толькі 2,5 рублі – якраз за хвіліннае з’яўленне супрацоўнікаў міліцыі.

 Пікет у Магілёве 25 жніўня на стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў.

Зрэшты, абласное кіраўніцтва міліцыі ідэі не ўзрадавалася. Начальнік упраўлення фінансаў і тылу УУС Сяргей Красноў заявіў, што Ленінскі РАУС Магілёва выставіў ажно чатырох міліцыянтаў:

– Ахова грамадскага парадку прадугледжана шляхам выстаўлення двух супрацоўнікаў у раёне правядзення мерапрыемства ў грамадзянскай форме, а таксама двух супрацоўнікаў на прылеглай тэрыторыі ў форменнай вопратцы, – заявіў у сваім адказе Красноў.

Згодна з пазіцыі УУС, Аляксей Майсееў абавязаны заплаціць усю суму – 76,5 рублёў.

Крыніца: Магілёўская міліцыя адмовілася прызнаваць, што не выканала абавязкі на пікеце супраць «закона аб адтэрміноўках»