У лістападзе ў Беларусі пройдуць чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Савет Рэспублікі. Напярэдадні выбарчай кампаніі Беларуская асацыяцыя журналістаў аднавіла рубрыку "СМІ і выбары", дзе будзе размяшчаць самыя актуальныя навіны і парады.

Першае, пра што хоча нагадаць БАЖ, гэта этычныя стандарты для журналістаў - Міжнародныя стандарты асвятлення выбараў у СМІ.

Чаму патрэбныя этычныя нормы і самарэгуляванне?

Ёсць некалькі важных прычын, па якіх СМІ павінны ўсталёўваць прынцыпы прафесійнай этыкі і прытрымлівацца іх. Вось дзве з іх:

  • СМІ валодаюць велізарнай уладай над грамадствам дзякуючы сваёй здольнасці фармаваць грамадзкую думку. СМІ павінны выкарыстоўваць гэта права з адказнасцю.
  • Увядзенне сваіх уласных этычных норм і працэдур іх выканання азначае рэалізацыю свабоды выказвання вашых перакананняў на практыцы як свабоды прымаць уласныя рашэнні ў гэтай сферы. Гэта можа абараніць вас ад накладзеных зверху абмежаванняў і дапаможа засцерагчыся ад неправамоцных абвінавачванняў і нападак.

Што такое этыка?

Этыка - гэта асабістая прыхільнасць і здольнасць да адказнага меркавання пры любых абставінах, нават найбольш складаных і незвычайных. Рэгулюючыя правілы і кодэксы паводзінаў дапамагаюць утрымліваць такую ​​здольнасць, але для гэтага патрабуецца актыўны ўклад кожнага журналіста і кожнага сродку масавай інфармацыі ў фарміраванне этычных стандартаў.

Прынцыпы асвятлення выбараў павінны грунтавацца на агульных этычных прынцыпах журналістыкі, як яны сфармуляваны ў шматлікіх кодэксах паводзінаў ва ўсім свеце. Адным з найбольш аўтарытэтных кодэкса з'яўляецца Дэкларацыя прынцыпаў паводзінаў журналістаў Міжнароднай федэрацыі журналістаў (Кодэкс паводзінаў МФЖ).

Большасць кодэксаў абавязваюць журналістаў:

  • паважаць праўду і распаўсюджваць дакладную інфармацыю;
  • устрымлівацца ад фальшавання інфармацыі;
  • выкарыстоўваць сумленныя метады здабывання інфармацыі;
  • паважаць канфідэнцыяльнасць крыніц;
  • пазбягаць дыскрымінацыі;
  • пазбягаць зламыснага прадстаўлення якіх-небудзь асоб і аб'яднанняў у негатыўным святле, паклёпу і хабарніцтва.

Крыніца: БАЖ абнавіў рубрыку "СМІ і выбары"