Пацярпелы ад міліцэйскага самавольства Дзмітрый Серада У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 22 ліпеня пачаўся разгляд скаргі мінскага ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачынне да супрацоўнікаў органаў унутранных спраў.

Амаль тры гады мінула, як раніцай 4 жніўня 2016 года ў кватэру Дзмітрыя Серады, выбіўшы ўваходныя дзверы і шкло балконнай дзверы ў кухні, уварваліся невядомыя ў масках, паклалі яго тварам у падлогу, заламалі рукі за спіну, апранулі кайданкі і, працягнуўшы збіваць ў спецаўтатранспарце, даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска. Затрыманы быў дапытаны ў якасці падазраванага ў хуліганстве на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і адпушчаны толькі на наступны дзень, паколькі ў следчага «адпалі падставы для далейшага ўтрымання яго пад вартай». 

Неаднойчы на скаргі, падрыхтаваныя пры дапамозе праваабаронцаў "Вясны", заяўнік атрымоўваў адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за перавышэнне службовых паўнамоцтваў асобамі, якія праводзілі затрыманне. На пачатку студзеня 2017 года пракуратура ўсё ж узбудзіла крымінальную справу, аднак ніякіх зменаў гэта не прынесла - ніхто з супрацоўнікаў АМАПу не быў прыцягнуты да адказнасці. 

Пракуратура прапануе Дзмітрыю Серадзе звяртацца ў суд

За подпісам намесніка пракурора горада Дзмітрыя Касцюкевіча ў лісце адзначаецца, што следчым камітэтам па г. Мінску праведзена праверка, па выніках якой неаднаразова прымаліся рашэнні аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а апошні раз такая адмова была прынятая 18 верасня 2017 года ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях супрацоўнікаў органаў унутранных спраў складу злачынства.

Цяпер, каб абараніць свае правы, Дзмітрый Серада звярнуўся ў суд. 

Калі вам сталі вядомыя выпадкі катаванняў вашых блізкіх у пастарунку, ІЧУ, СІЗА, турме ці ім не аказваецца належная медыцынская дапамогу ў зняволенні, звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў ПЦ “Вясна” праз Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ці па тэлефонах - +375 17 394 63 11, +375 29 841 39 81.

Крыніца: Суд разгледзіць скаргу безпадстаўна збітага Дзмітрыя Серады