Рыгор Грык. Фота з сайта www.racyja.com Як перадае Радыё Рацыя, баранавіцкая міліцыя сочыць за Рыгорам Грыкам, каб не даць яму прадаць свой легендарны плакат з надпісам "Нет обнищанию народа".

Быў абшуканы і сябра Грыка Аляксандр Швед, які прыехаў на рынак купіць бульбы:

– Сустрэў свайго сябра Рыгора Грыка. Мы з ім паразмаўлялі, да нас падышлі міліцыянты, яны сказалі, каб мы паказалі, што мы нясем у нашых заплечніках. Гэта трохі нас знервавала, бо на якой падставе мы павінны ім паказваць. Яны сказалі, што мы магчыма нясем нейкія выбуховыя сродкі і г. д. Я без словаў паказаў, а Рыгор паказаў міліцыянтам Канстытуцыю і сказаў, што яны парушаюць Канстытуцыю, абшукваючы яго.

Аляксандр Швед. Фота з сайта www.racyja.com
Аляксандр Швед. Фота з сайта www.racyja.com

Як аказалася, міліцыянтаў, што рыліся ў заплечніку Грыка, цікавіў плакат, а не выбухоўка. Здымаць на відэа свае дзеянні яны не дазвалялі.

Паводле сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Аляксандра Вайцешыка, ганяцца за плакатам пад выглядам праверкі на прадмет выбухоўкі проста смешна, а забарона здымаць свае дзеянні – незаконна.

Крыніца: Міліцыя абшукала баранавіцкага актывіста