Затрыманне Алеся Пушкіна падчас перфомансу Мастак Алесь Пушкін 6 чэрвеня правёў перфоманс у абарону беларускай мовы на прыступках крамы “Еўраопт” ў горадзе Крупкі.

Раней у Алеся Пушкіна здарыўся інцыдэнт з супрацоўнікам “Еўраопта”.  Ён, па словах мастака, абразіў беларускую мову.

Суд над Алесем Пушкіным празначаны на 10 чэрвеня ў 14.30 па адрасе: г. Крупкі, вул. Зайцава, д.15. Яго вінавацяць па частцы 1 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), а таксама па артыкуле 23.4 (умяшанне ў вырашэнне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні).

Крыніца: Мастак Алесь Пушкін чакае суда