Мітынг у Берасці 14 красавіка 2019 года. Фота з сацыяльных сетак. Сёння, 24 красавіка, у Брэсце распачаліся суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі затрыманы 12 і 14 красавіка. 

Каго сёння мусяць судзіць у судзе Ленінскага раёна Брэста?

  • Казак Віталь - 24.04.2019 10:00
  • Сендэр Віктар - 24.04.2019 10:30
  • Басаргіна Кацярына 24.04.2019 11:00
  • Вялаў Алег - 24.04.2019 11:30
  • Андрасюк Зміцер -  24.04.2019 11:30

Нагадаем, што ў пятніцу 12 красавіка і ў нядзелю 14 красавіка ў Брэсце было затрыманы 18 актывістаў - праціўнікаў будаўніцтва ў горадзе акумулятранага завода. Затрыманыя правялі адну ці некалькі начэй у ізалятары, а ў панядзелак 15 красавіка іх спрабавалі судзіць прама ў будынку Ленінскага РАУС. У той дзень па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўздзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) асудзілі двух чалавек - Нікалая Трацюка і Алега Ярмоленку. Суды над астатнімі затрыманымі былі перанесены на розныя даты. Частку людзей мусілі судзіць 18 красавіка, але ў той дзень суды не адбыліся, усе паседжанні перанеслі на 24,25 і 26 красавіка. 

Першым судзілі Віталя Казака. Вынік - 30 базавых велічынь (765 рублёў).

Крыніца: У Брэсце судзяць праціўнікаў акумулятарнага завода