Валянцін Трокскі. Фота: hramada.org Пад час пікету супраць зносу крыжоў у Курапатах, які адбыўся каля Свята-Духава кафедральнага сабора ў Менску 21 красавіка быў затрыманы адзін з удзельнікаў.

Затрымлівалі актывіста супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Паведамляеццца, што гэта актывіст “Народнай Грамады” Валянцін Трокскі. Ён паспеў перадаць паплечнікам, што яго вязуць у Цэнтральны РУУС.

У пікеце бралі ўдзел каля дзесяці чалавек.

Крыніца: Актывіста затрымалі за плакат з паэтычным радком Някляева