Кармленне галубоў у Берасці 28 кастрычніка. Фота: Радыё Свабода Як стала вядома з сацыяльных сетак, у Брэсце затрымана дзевяць праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ, якія былі выкліканыя ў РАУС адміністрацыі Ленінскага раёна у якасці сведак па нейкай справе. Яны прабудуць пад вартай да суда. 

На якой падставе яны былі затрыманыя - пакуль невядома. Верагодна такім чынам міліцыя спрабуе не дапусціць іх удзелу ў чарговым "кармленні галубоў", што праходзіць кожны тыдзень у нядзелю. 

Нагадаем, каля 20 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода атрымалі позвы на пятніцу 12 красавіка. Сярод тых, кто мусіць прыйсці ў міліцыю, - Віталь Казак, Дзяніс Малышэнка, Ірына Сіліцкая, Уладзімір Казлоўскі, а таксама праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Варта адзначыць, што ўсе актывісты атрымалі позвы на адзін і той жа час – 12 красавіка 15.00. Пра якую справу ідзе гутарка ў позве, пакуль невядома. 

Апошнім часам павялічыўся ціск на праціўнікаў будаўніцтва ў Брэсце акумулятарнага завода. Так, на мінулым тыдні на трое сутак былі затрыманы актывіст Маісей Мазько і яго сын Дзяніс па справе аб захоўванні боепрыпасаў. Зараз яны на волі, аднак Маісей Мазькозастаецца ў статусе падазраванага па справе. У пятніцу супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць актывістку Таццяну Фесікаву, пасля чаго тая трапіла ў шпіталь. А пасля чарговага нядзельнага “кармлення галубоў” быў затрыманы Дзмітрый Бекалюк, разгляд адміністрацыйнай справы якога працягнецца ў сераду 10 красавіка.

Крыніца: Дзевяць актывістаў затрыманыя ў Брэсце