Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч У судзе Ленінскага раёна г. Магілёва адбудзецца разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча. Справу будзе разглядаць суддзя Літвінава. Пачатак працэсу ў 16-00.

 Па інфармацыі службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"  журналіста абвінавачваюць па ч. 2. арт. 22.9 КаАП за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

Днямі Уладзімір Лапцэвіч атрымаў уведамленне з Ленінскага РАУС г. Магілёва аб тым, што справа аб адміністрацыйным правапарушэнні накіраваная ў суд. Такое хуткае прызначэнне даты разгляду справы журналіст звязвае з тым, што тэрмін адказнасці па аднаму з інкрымінуемых яму правапарушэнняў сыходзіць 30 чэрвеня.

Нагадаем, што супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва склалі на Уладзіміра Лапцэвіча 7 асобных пратаколаў за кожны матэрыял, які быў апублікаваны ў тыднёвіку беларусаў Польшчы “Ніва” за апошнія два месяцы.

Магілёўскія журналісты лічаць, што гэта адміністрацыйная справа — своеасаблівая помста Лапцэвічу за яго актыўную пазіцыю па прадухіленні парушэнняў заканадаўства ў адносінах да журналістаў з боку магілёўскіх чыноўнікаў і супрацоўнікаў міліцыі.

Крыніца: Магілёў: суд за супрацу з беластоцкай "Нівай"