Графити в Минском переходе. Фото из социальных сетей. Жыхарка Магілёўскай вобласці Наталля Трахімік паскардзілася ў газету «Вячэрні Магілёў», што яе брата Сяргея падвергнулі катаванням супрацоўнікі міліцыі. Пры гэтым, як паведамляе mspring.online, у мужчыны маецца інваліднасць, ён стаіць на ўліку ў псіхіятрычным шпіталі пасля таго, як разбіўся на матацыкле.

8 сакавіка сілавікі затрымалі Сяргея, які жыве разам з маці ў в. Асмолавічы Клімавіцкага раёна, па падазрэнні ў здзяйсненні падпалу дома. Яго забралі ў міліцыю, дзе пратрымалі цэлы дзень, паведаміў «Вячэрні Магілёў» у №21 за 13 сакавіка.

Раніцай мужчыну агледзеў мясцовы доктар, а ўвечары Сяргея павезлі на агляд у Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу. У выніку лекар 11-га аддзялення зафіксаваў на яго целе ўдары - на ягадзіцах і твары.

Паводле Наталлі Трахімік, яе брата збілі ў прамежку часу, калі яго раніцай агледзеў лекар і вячэрняй паездкай у псіхлячэбніцу. У гэты час ён як раз знаходзіўся ў пастарунку міліцыі, таму жанчына ўпэўненая, што вінаватыя сілавікі.

Яна ўжо накіравала скаргу ў пракуратуру і ўпраўленне ўласнай бяспекі УУС Магаблвыканкама.

Крыніца: Жыхарка Магілёўшчыны скардзіцца на збіццё ў міліцыі брата, як мае інваліднасць