Гарадзенская турма. Фота: ПЦ "Вясна" Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

На гэты час мы паспелі распавесці пра 10 гісторый звычайных беларусаў, якія прайшлі праз збіццё, катаванні, здзекі і абразы з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

Чарговы выпуск прысвечаны жорсткаму, бесчалавечаму абыходжанню ў месцах пазбаўлення волі.  Жорсткае абыходжанне можа знешне выглядаць як цалкам законнае дзеянне. Напрыклад, адміністрацыі месцаў пазбаўлення волі змяшчаюць зняволеных, якія не хочуць выконваць прыніжаюць ўказанні, займацца зневажальнымі відамі работ у загадзя больш цяжкія ўмовы: штрафны ізалятар, ПКТ, у турму. Ім адмаўляюць у заслужаным скарачэнні тэрміну адбыцця пакарання, а то і падаўжаюць яго. Пад такія рэпрэсіі могуць падпадаць палітвязні і проста тыя са зняволеных, якім міліцыя не хоча ці не можа процідзейнічаць законнымі метадамі. Магутным рычагом для такіх дзеянняў з'яўляецца артыкул 411 Крымінальнага кодэкса, які захаваўся хіба што ў беларускім заканадаўстве.

Чытайце парады праваабаронцаў і не наступайце на граблі

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: #БезПраваНаРасправу: Арсенал для ціску на зняволеных: штрафны ізалятар, ПКТ, артыкул 411