LT News - шаблон joomla Оригами

Крымінальная справа «за зьнявагу прэзыдэнта» супраць Андрэя і Паліны Шарэндаў спыненая

Андрэй і Паліна Шарэнды. Фота Радыё Свабода. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумэнт з Упраўленьня Сьледчага камітэта па Берасьцейскай вобласьці — крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго і жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

У дакумэнце за подпісам сьледчага, маёра юстыцыі E.A. Ціхановіч паведамляецца, што «згодна з п.2 ч.1 арт.29 і ч.2 ст.250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да Андрэя Шарэнды і ягонай жонкі Паліны Панасюк-Шарэнда спынены перасьлед па крымінальнай справе».Крымінальная справа супраць сужэнцаў была заведзеная за вывешваньне ў Берасьці расьцяжкі, якая, паводле экспэртызы, «цынічна зьневажала» кіраўніка дзяржавы.

Раней Свабодзе Андрэй Шарэнда выказваў меркаваньне, што сумняецца, што справа дойдзе да суду.

Крыніца: Крымінальная справа «за зьнявагу прэзыдэнта» супраць Андрэя і Паліны Шарэндаў спыненая