кцыя «Дэканструкцыя міліцыянта» у Менску Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што супрацоўнікамі міліцыі затрыманы актор тэатра Fortinbras, адзін з тых, хто прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 снежня. Цяпер актывіст знаходзіцца ў Цэнтральным РАУСе. Яго вінавацяць у парушэнні арт. 23.45 КаАП (Незаконныя выраб, рэалізацыя і нашэнне формы адзення і знакаў адрознення).  Па гэтым артыкуле прадугледжваецца пакаранне да пяцідзесяці базавых велічыняў штрафу. А таксама канфіскацыя прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, то бок у дадзеным выпадку - мундзіра з пагонамі ў колерах вясёлкавага сцягу.

Пазней стала вядома, што яшчэ аднаму калегу, які браў удзел у акцыі, патэлефанавалі з невядомага нумара і запрасілі ў РАУС.

Нагадаем, 6 снежня Свабодны тэатр апублікаваў у сваім «Фэйсбуку» відэа акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта», якая прайшла ў мінулую сераду ў Менску, піша Белсат. Студэнты акторскай студыі ў адмысловых мундзірах з пагонамі ў колерах вясёлкавага сцягу затрымлівалі людзей за «неадпаведны настрой», пыталі аб усмешцы, танчылі і раздавалі свісткі: «Дуйце ў іх кожны раз, калі бачыце сумнага чалавека», – казалі яны мінакам.

Крыніца: Затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі "Дэканструкцыя міліцыянта"