У нядзелю днём група маладых людзей на чале з анархістам Вячаславам Касінеравым усклала да скульптуры гарадавога, што насупраць будынка МУС, пахавальны вянок з надпісам «Імiджу МУС».
Як піша “Наша ніва”, потым да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі аб парушэнні закона. З-за гэтага маладых людзей затрымалі і даставілі ў Маскоўскае РУУС Мінска.
Пазьней Дзмітрый Паліенка паведаміў праз сацыяльныя сеткі падрабязнасці затрымання:
"Каля скульптуры гарадавога былі затрыманыя Вячаслаў Касінераў, Сяргей Спарыш, Марына Насенка, Нейдах Сяргей, а таксама анархісты з Расіі - Наталля і яе сябар.
Вячаслаў з Сяргеем ўскладалі вянок скульптуры гарадавога, з надпісам "Імідж МУС" - тым самым даючы зразумець, на колькі карная сістэма ўпала ў вачах ўсяго беларускага грамадства.
Марына Насенка вяла прамую трансляцыю з месца, і каментавала сутнасць ўскладання вянка..."
Па стане на 20-55 паступіла інфармацыя, што хлопцы ўжо на ЦІПе сядзяць да суда.
Чакаецца, што 3 снежня адбудуцца суды над затрыманымі. Па якім артыкуле іх абвінавачваюць - пакуль невядома.
Крыніца: Затрыманні за акцыю каля помніка гарадавому. Будуць суды