У Брэсце 13 лістапада затрыманы актывіст і блогер Сяргей Пятрухін, паведамляе праваабаронца берасцейскай філіі "Вясны" Уладзімір Вялічкін.
Паводле Вялічкіна, каля 12.30 блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў прыйшлі ў апорны пункт №7, які знаходзіцца на вуліцы Бярозаўскай, 5. Яны хацелі ўзяць інтэрв'ю ва ўчастковага міліцыянта Асінкіна Георгія Аляксандравіча, супраць якога днямі спынілі крымінальную справу. Асінкін даваць інтэрв'ю адмовіўся, а Сяргея Пятрухіна затрымалі. Аляксандру Кабанаву ўдалося сысці.
Таксама вядома, што адразу пасля затрымання апорны пункт зачынілі знутры, а ўсе спробы датэлефанавацца туды скончыліся безвынікова - на тэлефон ніхто не адказвае.
Па заканчэнні трох гадзін ад моманту затрымання Сяргей Пятрухін змог патэлефанаваць Кабанаву і паведаміць, што на нач застаецца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Па станне на 15.30 Пятрухін знаходзіцца ў РАУС Ленінскага раёна, яго афармляюць для перавода ў ІЧУ. Верагодна, заўтра будзе суд.
У 16.00 участковы милицыянт Навіцкі Мікалай Усеваладавіч патэлефанаваў праваабаронцу Вялічкіну, падцвердзіў факт затрымання. Высветлілася, што блогера затрымалі быццам бы за неяўку ў нядзелю чацвёртага лістапада па позве ў міліцыю. Ён адвінавачаны па артыкул 24.6 КаАП (Ўхіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс).
Крыніца: Пры спробе ўзяць інтэрв'ю ў міліцыянта затрымалі блогера Пятрухіна Дапоўнена