На гэтым тыдні пачнуцца суды над удзельнікамі Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы, паведамляе "Гарадзенская Вясна".
Стала вядома, што свіслацкі грамадскі лідар Юры Глебік атрымаў позву ў раённы суд на 15 лістапада.
Прыйшлі з Свіслачы пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні і ў гарадзенскую міліцыю. Першым азнаёміўся з пратаколам прадстаўнік партыі АГП Ежы Грыгенча. Яго вінавацяць у парушэнні артыкулу 23.34 (частка 1) КаАП. Пратакол склала старшы інспектар прафілактыкі ААПП Свіслацкага РАУСу старэйшы лейтэнант міліцыі Кацярына Радзівонік. Сведкамі выступаюць міліцыянты Аляксандр Мацкевіч і Павел Кедзік.
Аналагічныя пратаколы складзены таксама на гарадзенскіх праваабаронцаў і публіцыстаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча.
Крыніца: На гэтым тыдні пачнуцца суды над удзельнікамі Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы