Разгляд апеляцыйных скаргаў лідэраў незалежнага прафсаюзу Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка адбудзецца ў пятніцу 9 лістапада ў 10.00 у Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1, ст.м. "Спартыўная"). Картка працэсу:

Суд: Мінскі гарадскі суд

Хто: Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, лідэры незалежнага прафсаюза РЭП

Артыкул: ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры)

Стадыя: абскарджанне прысуду ў апеляцыйнай інстанцыі

Яны абскарджваюць прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызналі вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год. У скарзе лідары прафсаюза просяць спыніць гэтую крымінальную справу.

Калі Мінгарсуд пакіне ў сіле прысуд, то Фядыніч і Комлік будуць асуджаныя і пазбаўленыя правоў на бліжэйшыя чатыры гады, піша прафсаюзны сайт praca-by.

З заявамі пра неабходнасць адмены абвінаваўчага прысуду Фядынічу і Комліку выступаюць шматлікія міжнародныя арганізацыі. Такога ж меркавання прытрымліваецца і праваабарончая супольнасць Беларусі, і таксама заклікае ўлады перагледзець прысуд і спыніць крымінальны пераслед лідэраў незалежнага прафсаюза.

З заявамі пра неабходнасць адмены абвінаваўчага прысуду Фядынічу і Комлік выступаюць і міжнародныя арганізацыі. Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў лічыць, што дадзеныя дзеянні ўладаў парушаюць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека і сваю ўласную Канстытуцыю, і таму абвінаваўчы прысуд павінен быць адменены ў выніку апеляцыі.

На думку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders пераслед прафсаюзных лідараў звязаны выключна з іх мірнай і законнай працай ў галіне абароны правоў чалавека. Таму ўлады Беларусі павінны неадкладна адмяніць прысуды супраць кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка і цалкам аднавіць іх свабоду.

З патрабаваннем адмяніць пакаранне лідарам незалежнага прафсаюзу РЭП звярнуліся да прэзідэнта Беларусі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў(МКП).

Крыніца: Заўтра Мінгарсуд перагледзіць "справу прафсаюза"