Падчас Сусветнага саміту праваабаронцаў-2018 у сераду, 31 кастрычніка, у Парыжы каля Эйфелевай вежы праваабаронцы з усяго свету правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных і ахвяраў праваабаронцаў. Тым самым яны выказалі пратэст супраць ціску і ганенняў на праваабаронцаў у цэлым. Яны патрабуюць неадкладнага вызвалення калег, затрыманных па ідэйным матывам, а таксама спынення ўсялікіх іх пераследаў ва ўсім свеце.
Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў з плакатам салідарнасці з Аюбам Ціціеваем, старшынёй чачэнскага філіяла праваабарончага цэнтра "Мемарыял". Праваабаронцы звяртаюць увагу, што пераслед Ціціева, несумненна, з'яўляецца палітычна матываваны і звязаны выключна з яго праваабарончай дзейнасцю.
Нагадаем, што кіраўнік грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня 2018 гадоў ў Чачні нібыта ў сувязі з тым, што паліцыянты выявілі ў яго машыне пакет з марыхуанай. Супраць праваабаронцы распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 228 КК РФ. Цяпер у Чачне над ім ідзе суд у закрытым рэжыме. «Мемарыял» сцвярджае, што крымінальная справа супраць яго сфальсіфікавана. Аюб прызнаны палітвязнем.
Праваабаронцу Аюбу Ціціеву, які цяпер знаходзіцца пад вартай, была прысуджана праваабарончая прэмія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы імя Вацлава Гаўла.
Крыніца: Праваабаронцы з усяго свету правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных