Ліст Алеся Яўдахі з СІЗА №1. Жыхар Мінска Усевалад Сцебурака расчытаў, што замазаў цэнзар у лісце арыштаванага па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Многія людзі пішуць у турмы арыштаваным па так званай «справе патрыётаў». Гэта свайго роду «аперацыя салідарнасці», піша «Наша ніва”.  Піша ў турмы фігурантам справы і жыхар Мінска, літаратар Усевалад Сцебурака.

Ён быў нямала здзіўлены, калі ў апошнім лісце ад кнігара Алеся Яўдахі частку радкоў замазаў цэнзар. Але замазанае ўдалося расчытаць, бо колер цэнзаравага і арыштантавага чарнілаў розніцца.

Выявілася, што замазаны такія словы: падчас дажджу апартаменты СІЗА па поўнай праграме залівае вадой, і насельнікі бегаюць з тазікамі… Замаляваны і смайлік пасля гэтых слоў.

«Сорам!» — так каментуе сітуацыю Сцебурака.

Крыніца: Цэнзар не змог замазаць у лісце “дзіравы дах” на Валадарцы