У судзе Ленінскага раёна Берасця мае адбыцца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ.
Усяго пад час мітынгу на плошчы Леніна, перад ягоным пачаткам і пасля акцыі было затрымана 12 чалавек. Іх даставілі ў Ленінскі РАУС, аднак траіх непаўнагадовых і Дзмітрыя Бекалюка, які быў з сынам пазней адпусцілі. Астатнія правялі ноч у ізалятары часовага ўтрымання.
У судзе сваякі і сябры чакаюць, калі з ІЧУ даставяць затрыманых. Па словах праваабаронцы Уладзіміра Малея, раскладу судовых паседжанняў па стане на 11.30 у судзе пакуль няма.
На гэты час вядома, што пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння складзеныя на Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава, Міколу Статкевіча, Людмілу Карчэўскую, Дзмітрыя Андрасюка, праваабаронцу Рамана Кісляка і, верагодна, на Уладзіміра Казлоўскага.
Крыніца: Берасце: праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ чакае суд