Алесь Бяляцкі, Алена Маслюкова, Зміцер Салаўёў. Стала вядома, што ў чацвер, 4 кастрычніка, светлагорскай праваабаронцы Алене Маслюковай уручылі судовую позву на 5 кастрычніка да 11.30. Яе выклікаюць у якасці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Аднак, у адрозненні ад папярэдняга суда, судовы працэс будзе адбывацца ўжо па частцы 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Але праваабаронца ў сувязі з немагчымасцю прысутнасці адваката напісала хадайніцтва аб пераносе разгляду справы на іншы дзень. Тым самым, яна просіць суд забяспечыць яе права на юрыдычную дапамогу, гарантаванае Кастытуцыяй.

Нагадаем, суд над Аленай Маслюковай і экалагічным актывістам Анатолем Змітровічам распачаўся 24 верасня. Іх звінавацілі ва ўдзеле ў флэшмобе супраць дзейнасці завода беленай цэлюлозы 15 верасня, палічыўшы што гэта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Пад час працэсу суддзя Царук нечакана вырашыў выклікаць у суд сведак і перанёс паседжанне на 3 кастрычніка. 

1 кастрычніка Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновы зварот, у якім заклікала зняць усе абвінавачванні супраць светлагорскіх актывістаў. У гэты ж дзень суд Светлагорскага раёна паведаміў, што справа аб адміністрацыйным правапарушэнні вернута ў Светлагорскі РАУС для ліквідацыі недахопаў. Але 3 кастрычніка супрацоўнік Светлагорскага РАУС Дзмітрый Шпак склаў новыя адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча.

Крыніца: Над светлагорскай праваабаронцай прызначылі новы суд