Чацвёртага кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасця працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў блогера Сяргея Пятрухіна і актывіста Канстанціна Астапука, якія былі затрыманы 30 верасня, пасля нядзельнай акцыі супраць будаўніцтва акамулятарнага завода.
У 10.30 распачалося паседжанне па справе Сярея Пятрухіна. На яго складзены пратакол па ч. 3 арт 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Суддзя Аляксандр Семянчук забараніў весці фота і відэазапіс.
На паседжанні былі дапытаны сведкі-міліцыянты і сведкі з боку Сяргея Пятрухіна.
У выніку суддзя прымае рашэнне пакараць блогера штрафам у памеры 40 базавых велічынь.
Нагадаем, Сяргей Пятрухін і Канстанцін Астапук былі затрыманыя ў нядзелю 30 верасня пасля заканчэнння акцыі супраць будаўніцтваў горадзе акамулятарнага завода. Яны былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання да першага судовага паседжання, якое адбылося ў панядзелак. На судзе Канстанцін Астапук папрасіў час для азнаямлення са справай, а Сяргей Пятрухін запатрабаваў адваката. Таму абодва суды былі перанесеныя на чацвёртага кастрычніка.
Крыніца: Працягваецца суд над Пятрухіным і Астапуком за "кармленне галубоў". Пятрухіну - 40 базавых