Анатоль Мышкевіч. Фота: Гарадзенская Вясна. Як паведаміў “Гарадзенскай Вясне” Анатоль Мышкевіч, ператрус звязаны з распаўсюдам улётак 16 верасня бягучага году. Пачатая адміністрацыйная справа.

У час ператрусу міліцыянты спаслаліся на частку 4 артыкулу 10.13 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Па выніках ператрусу сілавікі забралі планшэт Мышкевіча на праверку.

Дзеянні міліцыі Мышкевіч тлумачыць акцыяй, якую ён правёў 16 верасня ў цэнтры Гародні. Па словах Мышкевіча ў гэты дзень ён раздаваў гараджанам улёткі, у якіх гаварылася пра даўняе знікненне Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара. У гэты дзень якраз была 19-я гадавіна з часу іх знікнення.

***

Раніцай 22 верасня прыйшло паведамленне пра тое, што ў Гародні адбываецца ператрус у кватэры грамадскага актывіста Анатоля Мышкевіча. На кватэры, дзе пражывае Мышкевіч, з'явіліся міліцыянты і праводзяць вобшук. Грамадскага актывіста ў гэты момант няма ў хаце, дома толькі яго маці.

Крыніца: Ператрус у кватэры грамадскага актывіста Анатоля Мышкевіча