Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяны Кім. Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) быў складзены яшчэ 11 жніўня.
У той дзень увечары жанчыну затрымалі каля рэстаранна-забаўляльнаго комплексу “Поедем поедим”, які размешчаны ў Курапатах. Прычым, дзеля гэтага спатрэбілася ажно два міліцэйскія нарады.
Кім адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага раёна і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, пасля чаго адпусцілі.