Каля выхаду са станцыі мэтро «Кастрычніцкая» 10 верасьня пасьля поўдня затрымалі апазыцыйную актывістку Ніну Багінскую. Пра затрыманне паведамляе Радыё Свабода.
Жанчына стаяла ля мэтро з плякатам пра дэкамунізацыю Беларусі. Неўзабаве побач зь ёй зьявіліся два амапаўцы, адзін зь якіх некуды патэлефанаваў. Празь некалькі хвілінаў да іх пад’ехаў сіні мікрааўтобус, куды і суправадзілі пікетоўцу.
Ніна Багінская вядомая сваімі адзіночнымі пікетамі ля дзяржаўных установаў і ў цэнтры Менску. Жанчыну неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі.