На 16.00 9 верасня сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец абвясціў аб правядзенні масавага мірнага схода каля рэстарацыі "Поедем, поедим", што пабудаваны ў Курапатах.
Мэта сходу паводле арганізатараў - выказаць пратэст супраць функцыянавання незаконна пабудаванага рэстаранна-забаўляльнага комплексу.
На пачатку мерапрыемства на месцы сбора больш за 60 чалавек. Каля 5 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.
Прысутнічаюць Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Аляксандр Кабанаў, відэаблогер з Брэста Сяргей Пятрухін, Ніна Багінская, Алена Талстая ды інш.
Нагадаем, Павел Севярынец напярэдадні мірнага сходу быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за заклікі да ўдзелу ў акцыі пратэсту (ч. 3 арт. 23.34 КаАП).