Увечары 11 жніўня каля рэстаранна-забаўляльнаго комплексу “Поедем поедим”, які размешчаны ў Курапатах, супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяну Кім. Прычым, каб затрымаць жанчыну, прыехалі адразу два міліцэйскія нарады.
Яе адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага раёна і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), пасля чаго адпусцілі. Пра дату судовага паседжання пакуль нічога невядома.
Крыніца: На актывістку Таццяну Кім склалі пратакол за Курапаты