к паведаміла журналістка Тамара Шчапёткіна, восьмага жніўня ў Бярозе быў затрыманы блогер, сябра АГП Аляксандр Кабанаў.
Напярэдадні Кабанаў атрымаў позву, у якой паведамлялася, што ён мусіць прыйсці ў Бярозаўскі РАУС у 11.00 восьмага жніўня, бо ён з'яўляецца асобай, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Аднак ўжо ў РАУС блогер даведаўся, што вядзецца праверка ў межах крымінальнай справы па абразе супрацоўніка міліцыі (арт.189 КК РБ). Менавіта тады ён і быў затрыманы.
Справа заведзена на падставе заявы ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Берасця Мікалая Рабушкі. Той лічыць, што блогер нібыта абразіў яго падчас вядзення стрыму.
Паводле праваабаронцы Сяржука Русецкага, у дадзены момант адбываецца агляд бярозаўскай кватэры Кабанава па вул. Тышкевіча. Хутчэй за ўсё адбудуцца яшчэ агляды сядзібнага ўчастку Кабанава у вёсцы Сашыца Бярозаўскага раёну і хаты яго маці.
Пасля агляду двух дамоў і кватэры Аляксандра яго адпусцілі. Як паведаміў сам Кабанаў на сваёй старонцы ў Facebook, у выніку нічога не было канфіскавана.
Все нормально. Прошли осмотры двух домов и одной квартиры. Ничего запрещенного не обнаружено. Ничего не изъято. Собаки лают, караван идет.
Нагадаем, што напрыканцы ліпеня аналагічная справа (па арт. 189 КК РБ) была ўзбуджаная супраць берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна, таксама пасля заявы міліцыянта Рабушкі.
Крыніца: У Аляксандра Кабанава правялі агляды дамоў у межах праверкі па крымінальнай справе Дапоўнена