Генадзь Фядыніч у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Савецкага раёна Мінска слухаецца “справа прафсаюзаў” па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Учора пасля допыту сведак і вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы суд прыступіў да допыту непасрэдна абвінавачваных.  8 жніўня апытвалі Генадзя Фядыніча.

Суддзя Марына Фёдарава, між іншага, паведаміла, што суд даручыў Генеральнай пракуратуры правесці праверку наконт ціску на сведак з боку прадстаўнікоў УДФР (дазнавацелей) у межах арт. 173 і 174 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта заяўляла большасць дапытаных у судзе сведак.

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў першы дзень.  

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў другі дзень.  

Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт сведак і праслухоўванне тэлефонаў.

Суд па “справе прафсаюзаў”: што не сказаў супрацоўнік ДФР? 

Суд па “справе прафсаюзаў”: непераканаўчая доказная база і палова тома ананімак 

Суд па "справе прафсаюзаў": што пачуем у панядзелак?

Суд па “справе прафсаюзаў”: пра афіцыйныя запыты Рэспублікі Беларусь Літве, Швецыі, Даніі 

Суд па “справе прафсаюзаў”: паўторны выклік сведкаў і таямнічы буран 

Падтрымаць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка прыйшоў былы Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Фота: ПЦ
Падтрымаць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка прыйшоў былы Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Падтрымаць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка 9 жніўня прыйшоў былы Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч, актывісты прафсаюза, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Усяго на працэсе каля 30-ці чалавек.

Суддзя Фёдарава вырашыла агалосіць пратакол допыта Фядыніча  падчас следства 2 жніўня 2017 года  "па прычыне істотных супярэчнасцяў".

Па факце правядзення семінараў ад прафсаюза  3F, у прыватнасці, атрымання грошай, у пратаколе: “Не памятаю, ці атрымліваў грошы ад 3 F”.  У судзе: “Не атрымліваў у 2011 г".

Тлумачыць: "Падтрымліваю паказанні дадзеныя ў судзе. Допыт ад 2 жніўня быў пасля ператрусу, насамрэч мог не памятаць".

Суддзя дапытвае наконт супярэчнасцей наконт перакладчыка Шчукіна, сейфаў у офісе РЭП, канфліктых сітуацый з працаўнікамі РЭП.

Федыніч падтрымлівае паказанні дадзеныя ў судзе. Суддзя спыталася пра Запрыварыну. Падчас следства, ён казаў, што не было ні з кім канфлікта. Але Фядыніч растлумачыў, што следчыя пыталіся пра сапраўдны час, а не пра 2011-2015 г.

Суд пачынае дапытваць Ігара Комліка.

Комлік зачытвае з паперы аналіз прад'яўленага абвінавачвання, дзе цалкам адмаўляе інкрымініруемыя абвінавачаванні. Спасылаецца на міжнародныя нормы, дзе сказана, што дзяржаўныя ўлады не павінны ўмешвацца ў дзейнасць арганізацыі працоўных прафсаюзаў і г.д

"Прафсаюз РЭП меў права быць у складзе глабальнай арганізацыі IndustriALL, а значыць кожны сябра РЭП ёсць сябра IndustriALL. "Я надзеў майку РЭП! (Здымае звычайную майку, а пад ёй майка з лагатыпам прафсаюза РЭП), у правай кішэні мае грошы (дастае грошы 5 рублёў), з якіх я заплаціў падаткі. Што змянілася з маім статусам? Я перастаў быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь?"

Здымае майку РЭП, а там майка IndustriALL.

"А цяпер што змянілася? Я ўсё яшчэ сябра РЭП. Грошы мае кладу ў іншую кішэню!" (Кладзе 5 рублёў у левую кішэню). Здымаю майку IndustriALL, бо неяк горача, так?"

Далей зачытвае. Побач ляжаць дзве майкі РЭП і Індустрыал...  

Усё яшчэ зачытвае пра рэпрэсіі, ціск супраць прафсаюзаў, якія выражаюцца не толькі ў затрыманнях і пераследах, а ў прыняцці нарматыўных актаў Беларуссю.

"Вось суд назначыў праверку Генпракуратурай. Я на 100 адсоткаў упэўнены, што там будзе! Але я аб гэтым яшчэ казаць буду”, - заяўляе ён.

Распавядае і аргументуе, што МАП і глабальны прафсаюз выступаюць супраць ціска прафсаюзаў, спасылаецца на Канвенцыю 87.

"У 2004 г працавала камісія па правах чалавека МАП у Беларусі, як раз у той момант, калі правы маёй арганізацыі парушаліся" - кажа Комлік. - Камісія выказала сумневы з нагоды таго, што акты ў Беларусі забяспечваюць правы працоўных. А Генеральная пракуратура не рэагуе на скаргі".

"Я маю права карыстацца матэрыяльнай дапамогай глабальнага прафсаюза IndustriALL! Ніхто не можа забраць у мяне гэтае права! А тым больш, што Генеральная пракуратура! Таму, калі б я і карыстаўся гэтай дапамогай, то гэта не злачынства! Злачынцамі ў гэтай сітуацыі выступае бок абвінавачавання!"- эмацыйна заяўляе Комлік.

Комлік пераходзіць да аналізу крымінальнай справы, у прыватнасці распавядае пра ціск сяброў РЭП, пра псіхалагічны ціск, расказвае пра сваё затрыманне, параўновае свой допыт з 37-м годам.

"Я псіхалагічна стойкі. Я нават быў гатовы да катаванняў! Мне нават вядомыя факты катаванняў у СІЗА". У УДФР  казалі: "Ну што вы? Прададзіце офіс і ўсё".  А я-то ведаю, што калі прададзім офіс, то і РЭП канец прыйдзе! Быў выпадак пра перадачу капель жонкай. Калі прыйшла яна, то ёй сказалі: "няхай прызнаецца, і ідзіце дамой капайце, што хаціце! Я расцэньваю гэта як катаванні!"

Цяпер тлумачыць чаму гэтая справа палітазаваная.   Пачынае пра маршы недармаедаў, пра лісты шчасця, пра Фрау А., справу “Белага Легіёну”, пра пераслед свайго сына.

 "У нас саджаюць за ілжывае паведамленне пра выбух. А Фрау А. і цяпер на свабодзе! Дзе яна цяпер?"

"Крымінальная справа суправаджаецца паклёпам у інтэрнэце", - працягвае Ігар Комлік.  

Такім чынам Ігар Комлік звязвае свой пераслед і пераслед РЭПа з леташняй "Справай Патрыётаў". Ён мяркуе, што пасля затрымання ягонага сына па "Справе Патрыётаў", у спецслужбаў узнікла версія фінансавання прафсаюзам РЭП беларускіх “экстрэмістаў”.

Алесь Бяляцкі нагадвае пра вядомыя паралелі: "У 2011 годзе ў маёй крымінальнай справе фігуравала афіцыйная фармулёўка КГБ пра тое, што ПЦ “Вясна” “фінансавала радыкальную апазіцыю”. Гэта важная для яго думка,  ён доўга пра гэта разважаў.

Абвінавачаванне прыступіла да допыта Ігара Комліка.

Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ
Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Пракурор Вадзім Казей пытаецца пра сяброўства Комліка ў РЭП, пра працу і службовыя абавязкі ў РЭП, пра працу бухгалтара.

Пракурор задае пытанні пра спонсарскую дапамогу.

 "У прафсаюзе няма спонсарскай дапамогі. Вы не разумееце сутнасці гэтага" –адказвае Комлік.

Пракурор цікавіцца супрацоўніцтвам з замежнымі прафсаюзамі. Комлік доўга пералічвае..

"Супрацоўніцтва з замежнымі прафсаюзамі ўжо даўно было і будзе працягвацца, пакуль мы ў складзе IndustriALL, нават калі вы нас закрыеце. Семінары будзем усё роўна праводзіць. Нашыя міжнародныя сябры будуць змагацца за нашае існаванне. Калі вы закрыеце прафсаюз РЭП, мы будзем праз 5-10 гадоў праводзіць гэтыя семінары. Я нават на пенсіі будзе змагацца за правы працоўных" – заяўляе Комлік.

Фінансаванне замежнымі прафсаюзамі РЭП не ажыццяўлялася.

Пракурор пытаецца пра рахунак у банку SЕВ.

"Пра фальшыйку гэту? Гэта ўсё зроблена дзеля таго, каб звязаць прафсаюз з тэрарыстычнай арганізацыяй".

Пракурор пытаецца пра выезды ў Літву, пра супадзенне датаў зняцця грошай і выездаў.

Кажа, што копіі пашпарту ляжалі свабодна, у тым ліку, на працоўным стале. І паглядзець гэта і ўказаць гэтыя факты ў нейкіх дакументах не складае цяжкасці. Кажа, што не разумее англійскай мовы, бо вывучаў нямецкую школу, таму не разумее, што там за дакументы ляжалі.

"У мяне канфіскавалі грошы. Вы ведаеце, што заробак у нас невялікі. А яны цяпер нам патрэбныя. Вось цяпер наведваючы суд, яны б нам прыгадзіліся, каб схадзіць у буфет" - кажа Комлік

Пра суммы перавезеных грошай, пра канфіскацыю грошай на мяжы: "Калі стаў аддаваць грошы, то ўжо, канешне, не забіралі!" Адзін раз нават дэклараваў 1 долар".

Пракурор пытаецца, ці наведваў той банк SЕВ у 2011 г. на бульвары Гедымінуса.

-  Мог! Бо побач Федэрацыя прафсаюзаў. Мо там курс лепшы.

Пракурор пытаецца пра Канстанціна, ці наведвалі з ім банк у 2011 г. (пра яго сведчыла раней Юля Юхнавец).

- Па-першае, не Канстанцін, а Кейстуціс. Па-другое, мог заходзіць з ім у банк. Гэта прадстаўнік літоўскага прафсаюза.

Абвешчаны перапынак на 15 хвілін.

Павышаныя меры бяспекі ў судзе па
Павышаныя меры бяспекі ў судзе па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна"

Пракурорка працягвае допыт Комліка: "За якія сродкі Вы аплачвалі працу Федзько?" У вашай сям'і маюцца банкаўскія рахункі ў Прыбалтыцы?" Далей пытанні пра гранты і фінансаванне ад замежных прафсаюзаў.

Пракурорка: "Як вы можаце пракаментаваць паказанні Шчукіна аб тым, што яму вядома аб фінансаванні РЭП замежнымі арганізацыямі?"

Абаронца пратэстуе супраць пытання, бо гэта былі толькі здагадкі Шчукіна. Комлік таксама паўтарыў, што Шчукін не сцвярджаў, а здагадваўся.

Пытаюцца пра пра канкрэтныя даты перасячэння літоўскай мяжы, канкрэтных асобаў, якія яго суправаджалі, мэты паездак...

- Як вы пракаменціруеце тое, што на працоўным месцы знайшлі рэкламны дзяржальнік з банка SЕВ?

- Ніяк, не ведаю.

- Як вы можаце пракаментаваць, што знайшлі плацёжныя дакументы, распіскі і іншыя дакументы ў еўра?

- Я не ведаю адкуль гэтага ўзялося.

- Чыя гэта электронная скрыня Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.?"

- Я не ведаю.

 Пракурорка пытаецца пра сямейныя зберажэнні.

Абаронца пытаецца пра канкрэтныя адрасы, дзе знаходзіцца банкі.

- Я дрэнна арыентуюся па адрасах. Не запамінаю адрасы, арыентуюся па месцапалажэнні.

Пытанні пра ананімныя лісты.

"Мне вядома толькі са словаў партнёраў. Мы расцэньвалі іх, як дзеянні органаў, каб перашкодзіць працы прафсаюза", - адказвае Комлік.

Абаронца высвятляе, на якую маёмасць Комліка падчас вобшуку быў накладзены арышт, бо частка з той маёмасці сынава. Абаронца хадайнічае прад'явіць Комліку некаторыя матэрыялы справы. Суддзя дазволіла.

"Гэта, здаецца, дакумент праекта, які мы хацелі ажыццявіць у 17-19 годзе. Па-першае, арыштавалі мяне. Адцягнулі мяне ад прафсаюзнай дзейнасці, мы не маглі працаваць у нармальным рэжыме. Апыталі 800 сяброў РЭП. Здавалася, што яны так правяралі колькасць прафсаюза. Адкуль шэрагавыя сябры маглі ведаць пра бухгалтэрыю прафсаюза? Было некалькі заяваў на выхад з прафсаюза, але ў цэлым, нават быў прыток сябраў РЭП, калі яны дазналіся пра ціск на незалежны прафсаюз".

Пракурорка прад'явіла Комліку падаткавыя дэкларацыі за 3 месяцы 2011 г.

- Кім складаўся дакумент і кім падаваўся ў Падаткавую інспекцыю?

- Я быў тады бухгалтарам. Нам тады дапамагала Федзько, ужо подпіс стаіць Фядыніча, але не ведаю, яго ці не  подпіс пад дакументам, гэта можа  толькі ён падцвердзіць ці экспертыза...

Пракурорка прад'явіла дакумент Фядынічу, каб той распазнаў свой подпіс.

Фядыніч: "Подпіс вельмі падобны на мой! Так і запішыце!"

Пракурорка просіць прад'явіць Комліку дакумент трансфера ад прафсаюза 3F "у карысць Беларусі" у колькасці 10 тысячаў еўра. 

- Што гэта значыць "у карысць Беларусі"?

- Дык няхай Беларусь і скажа...

Гэты дакумент знайшлі пры вобшуку аўтамабіля пры затрыманні Комліка 2 жніўня 2017 г.

Пракурорка: "Дык гэта ваш дакумент?"

Комлік: "Не, я яго бачу ўпершыню".

Суддзя просіць Комліка растлумачыць паказанні Запрыварынай аб тым, што ён прасіў яе перавезці грошы.

"Такіх супярэчлівых паказанняў шмат. Узяць тую ж Юлю. Я не магу сцвярджаць сёння нічога, што было ў 2011 годзе" - парыруе ён.

Пракурорка: "Колькі каштуе квіток у Вільнюс?

- 15-20 еўра 
- Дык як Вы можаце растлумачыць, што сведкі казалі пра сумму 1000-1500 еўра? Якая гэта кампенсацыя?
- Ніхто не казаў! - Але справа ў тым, што ніхто не казаў, што яго прасілі перавезці 15-20 еўра.

-  Я ўдзячны СК, што змясцілі ў СІЗА, хоць выспаўся і кніжкі прачытаў. Не было дагэтуль часу.

У матэрыялах справы фігурыруе адрас Мельнікайтэ, 8. Але ўжо каторы раз Фядыніч. кажа, што такога адраса не існуе ўвогуле.

У судзе перапынак да 14-15.

Фота ПЦ

Адвакаты просяць запрасіць сведак абароны Аляксея Яўгенава і Уладзіміра Нарановіча. Абвінавачаныя падтрымліваюць хадайніцтва. Суд задавальняе хадайніцтва.

Нарановіч - пенсіянер, 1943 года нараджэння. сусед па лецішчы, з 13 лістапада 1990 года пражывае з Сухадолах пастаянна, з жонкай. Мае ўласны дом. Ён ведае цешчу Фядыніча Барысевіч.

Размова пра дом у Сухадолах.

 З 1993 года дом Барысевіч будаваўся. Ён у 180 метрах ад дома Нарановіча. Дзесьці ў 2000 годзе дом больш-менш пабудаваўся. з 1993 года па 2000 будаўніцтва вялося марудна, часам Барысевіч звярталася да Нарановіча па дапамогу па гаспадарчых справах.

Адвакатка: "Ведаеце за чые грошы будаваўся дом?"

Нарановіч: "Думаю, што за грошы Барысевіч".

Адвакатка: "За які час з 2000 года дом стаў прыгодным да пражывання?

Нарановіч: "Ну, к гадам 2016-2017, будаваўся можа 17-20 гадоў. Столь трохі незакончаная, падлогі".

Адвакатка: «Хто пражывае ў доме?”

Нарановіч: “Барысевч, як прыедзе ў красавіку, так у верасне і з'едзе. Займаецца агародамі”.

Нарановіч пацвярджае ізноў, што ўчастак належыў Барысевіч з самага пачатку, з 1993 года.  

Пракурор: “Непасрэдна Барысевіч з 1993 па 1995 вы бачылі на ўчастку?

Нарановіч: “Не памятаю”.

Сутнасць пытанняў пракурора зводзіцца толькі да аднаго: каб даказаць, што дом будаваў Фядыніч, што часта там бываў, а таму, маўляў, ён належыць не цешчы,  а яму.

Дапытваецца сведка Аляксей Яўгенаў, прававы інспектар прафсюза РЭП з Магілева.

Адвакатка: "Як даўно вы працуеце ў штаце РЭП?

Сведка: "З 2010 года".

- Як часта ў перыяд 2012-2015 вы прыяджалі ў мінскі офіс на Кульман?

-  Дзесьці раз на месяц.

- Ці мелася магчымасць ацаніць тых, хто працуе ў офісе? Запрыварыну і Пахабава?

- Так

- Ці вядома вам пра канфлікты гэтых людзей з кіраўніком Фядынічам?

 - Пахабаў часта ездзіў у Расію на заробкі. пісаў что за свой кошт. Лічу, што працуючы на такой пасадзе, не можна надоўга пакідаць свае працоўнае месца, на 2-3 месяцы.

- (Пра Запрыварыну): У яе быў самы вялікі рэгіён, але яна мала ім займалася (я параўноўваю з сабой, напрыклад). поспехаў у яе працы было менш, чым у іншых рэгіёнах. Аднойчы яна сама тэлефанавала Яўгенаву, прасіла  парады, як ёй быць, чаму ў яе не атрымліваецца праццаваць нармальна.

- Што вядома пра абставіны звальнення гэтых людзей?

- Пахабаву казалі, што лепей яму звольніцца, я сам таксама казаў. У рэшце рэшт ён і сышоў з працы, дзесьці да канца 2014 года. Запрыварына працавала далей. Нават некалькі спраў ад Магілёва вяла, але зноў непаспяхова. Звольнілася яна o 2015 годзе. Мне сказала, што знайшла добрае месца.

- Па вашым меркаванні, магла Запрыварына агаварыць Фядыніча, паведамляючы органам папярэдняга. раследвання і суду непраўдзівыя сведчанні?

- Так, думаю, што магла, яна магла пайсці на гэта, тым больш пад уплывам следчых органаў, яны яе падштурхнулі на такія дзеянні.

Сведка са станоўчага боку характарызуе Фядыніча, распавядае эпізоды сваёй біяграфіі.

Другая адвакатка: "Парушэнне працоўнай дыстыпліны Запрыварынай - гэта адзінае, чаму яе разбіралі на прэзідыуме ў 2014 годзе?

- Былі спазненні і касякі па працы. Хацела вялікага заробку.

- Што можаце пра Комліка сказаць?

- Добры таварыш, добры чалавек, вельмі станоўча стаўлюся.

 Пытанні ставіць пракурор.

Запытваецца пра заробак Запрыварынай, ці рэгулярна атрымлівала. Пытаецца пра шведскі прафсаюз і супрацу з ім РЭПа?

- Ну так, былі сустрэчы, супраца, прыязджалі яны  да нас.

Далей Фядыніч хадайнічае дапытаць у судзе яшчэ аднаго сведку. Комлік і абаронцы падтрымліваюць хадайніцтва, суддзя задавальняе.

Гэта Алена Жоль, спецыяліст з БДУ. Яна зачытвае заяву.

"8 сакавіка пры перасячэнні літоўска-беларускай мяжы была вынята вялікая сума грошай. (еўра, долары, рублі). Гэтыя грошы - спадчына пасля смерці мужа. са мной былі дакументы аб праве на спадчыну".

Дадае дакументы да матэрыялаў суда.  Яна з самага пачатку патрабавала вярнуць яе рэчы і ў губернатара Пскоўшчыны, але ніхто ёй не сказаў, што ўсе вынятыя рэчы даўно ў СК Беларусі. Жоль пра гэта даведалася толькі падчас суда. Яна лічыць, што гэта сумесная аперацыя беларускай і расійскай спецслужбаў. З самага пачатку на мяжы яе рэчы некалькі разоў аглядалі з сабакам, быццам шукалі наркотыкі. Адабралі нават банкаўскія карткі, дзе быў мінус. 

Фядыніч: "Як вы дабіраліся да Мінска, калі былі выняты сродкі?"

Сведка: "Фядыніч пісаў распіску, пазычаў на мытні грошы"

- З кім вы перасякалі мяжу?

- Побач былі Фядыніч і Аўтуховіч. Але грошы не маюць ніякіх адносін да прафсаюза, гэта мае ўласныя сродкі.

Пракурор: "Адкуль ведаеце Фядыніча і Аўтуховіча?

Сведка: "Муж быў знаёмы праз працу (грузоперевозкі), а Фядыніча ведаю як кіраўніка РЭП".

Пракурор: "Калі вярталіся дамоў, Фядыніч ці Аўтуховіч перадаваў вам што (грошы)?"

- Не.

Пракурор: "Што за файлы вас прасілі выдаліць?"

Сведка: "Файлы ў тэлефоне прасілі выдаліць. Я фоткала грашовыя купюры, бо я не давярала таму, як апісалі на мяжы грошы і рэчы, таму і фоткала, але затым прыйшлося выдаліць".    

Перапынак 15 хвілін.

Суддзя Марына Фёдарава  зачытвае пазоў пракурора па вяяртанні матэрыяльнай шкоды: 22 867 руб. 10 капеек с улікам інфляцыі спагнаць з Комліка і Фядыніча.

Фядыніч: "Дадзенае іскавае патрабаванне не можа мець законны характар, бо ніякіх правапарушэнняў адносна атрымання прыбытку мы не рабілі, суадносна не было падстаў падаваць дэкларацыі". Комлік: "Дадзенае патрабаванне неабгрунтаванае, не прызнаю. Болей за тое, калі дзяржава просіць такія грошы ад мяне, то я б мог выставіць у якасці сустрэчнага пазова тое, што я зачытваў у сваім хадайніцтве - пазоў аб кампенсацыі памерам 100000 у.е.  

Суддзя аглядае паліэтыленавы пакет з юрыдычнымі дакументамі - уліковай справай, выняты ў падатковага інспектара Кацярыны Баярскай.

Праслухоўваюць аўдыёзапісы перамоваў Фядыніча і Комліка, здзейсненыя пад час праслухоўвання ў лютым 2018 года. Большасць размоў ні пра што: сустрэчы, планы, намеры, памылкі ў афіцыйных справаздачах. 

Вынікае, што тэлефоны Фядыніча і Комліка праслухоўваліся не толькі ў 2017 годзе, але і ў 2018, калі ўжо ва ўсю шчыравала следства.

Фядыніч: "Яшчэ раз паслухаў, што на гэтым дыску і упэўніўся, што нічога супрацьпраўнага там няма. Гэта ж якую трэба мець фантазію, каб са звычайных размоў прыдумаць незразумела што!"

Далей -  тэкставая інфармацыя з перапісак па электроннай пошце. Пракурор не бачыць сэнсу яе зачытваць, але абарона настойвае.

Суддзя абвяшчае перапынак да 10 гадзін 10 жніўня.

а

 Праваабаронца Барыс Бухель і Генадзь Фядыніч. Фота: ПЦ

Генадзь Фядыніч быў затрыманы 2 жніўня 2017 года. На яго кватэры і па месцы працы адбыліся ператрусы, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, дакументы. На офіс арганізацыі накладзены арышт.  Пазней Фядыніч быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе за межы краіны.

Крымінальная справа таксама ўзбуджаная ў дачыненні да Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы дома ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Наталлі Пічужкінай, а таксама ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Канфіскаваныя камп’ютарная тэхніка і фінансавыя дакументы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі  Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў».

Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году па 2 кастрычніка 2017 году. Яго таксама вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Следчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

        Што вядома па “Справе прафсаюзаў”? 

  • Следства доўжылася амаль год. Яго працягвалі некалькі разоў: 13 снежня 2017 года, 2 лютага і 2 траўня 2018 года. Мяняўся і павялічваўся склад следчай групы.
  • За гэты час былі дапытаныя больш за 800 сябраў незалежнага прафсаюза РЭП.
  • Крымінальная справа налічвае 11 тамоў.
  • 8 траўня Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ). 

У падтрымку лідэраў прафсаюза РЭП выступілі з сумеснай заявай шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў,  іншыя міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі.

Варта адзначыць, што аналагічная крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2011 годзе ў дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, што адназначна было расцэнена праваабарончай і міжнароднай супольнасцю як пераслед за яго шматгадовую праваабарончую дзейнасць.

Крыніца: Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка Фота Дапоўнена