Чацьвёра прыхільнікаў БХД, у тым ліку старшыня абласнога аргкамітэту Таццяна Севярынец, затрыманыя і знаходзяцца ў ДАІ райцэнтру Бешанковічы, паведамляе "Радыё Свабода". Кіроўцу вінавацяць у парушэнні ПДД, астатніх трымаюць без прычыны ўжо другую гадзіну.
Паводле Таццяны Севярынец, актывісты яшчэ ў дарозе зразумелі, што за імі сочаць:
«Мы праехалі некалькі пастоў ДАІ, якія пільна за намі назіралі. Потым аўто з міліцыянтамі нас абагнала, супрацоўнік выйшаў, і пачалося разбіральніцтва, нібыта наш кіроўца спадар Аляксандар нешта парушыў. На месцы давесці нічога не змаглі, загадалі ехаць у Бешанковічы».
Таццяна Севярынец адзначае, што разбіральніцтва зацягваецца знарок, а яны з Яленай Янушкоўскай, Ірынай Захаравай і Аляксандрам Квілісам меліся прыехаць у Курапаты апоўдні, каб распачаць «віцебскую вахту» каля рэстарацыі «Поедем поедим». Пра гэта актывістка напярэдадні паведаміла ў Facebook.
Крыніца: Віцебскіх актывістаў затрымалі па дарозе на варту ў Курапаты