Да вядомага журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага ранакам 8 жніўня прыйшлі следчыя з санкцыяй на ператрус.
Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная жонка, журналістка Вольга Быкоўская.
У нас вобшук. Прыйшлі са следчага. Шукаюць панятых.
Верагода, гэта працяг учорашняй хвалі затрыманняў і ператрусаў у вядучых журналістаў ЗАТ "БелаПАН", ТАА "Тутбай Медыя", у межах так званай «справы БелТА".
Падрабязнасці неўзабаве.