За ўдзел у прэсавай канферэнцыі каля брамы рэстарану «Поедем поедим» у Курапатах палітыка Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь.
Як паведамляе прэсавая служба АГП, адміністрацыйны працэс над Анатолем Лябедзькам адбыўся 2 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.
Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП «Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства».
Нагадаем, 21 чэрвеня лідэры апазіцыі і абаронцы Курапатаў падсумавалі вынікі трохтыднёвых пратэстаў супраць рэстарану «Поедим поедим» у Курапатах, а таксама правялі прэс-канферэнцыю.
Крыніца: Анатоля Лябедзьку аштрафавалі за прэс-канферэнцыю ў Курапатах