На 11 гадзін раніцы 16 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска прызначаны паўторны разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) супраць Вікі Біран з-за фотаздымкаў на фоне будынкаў КДБ, МУС і Дому Ураду.
Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.
Як раней паведаміла ЛГБТК-актывістка Віка Біран на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, суды Маскоўскага, Ленінскага і Цэнтральнага раёна г. Мінска адправілі на дапрацоўку ў адпаведныя РУУСы ўсе тры пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства - "адзіночнага пікета". Менавіта так былі ацэненныя супрацоўнікамі міліцыі фотаздымкі з плакатам "Самі вы падробка", якія актывістка зрабіла на фоне будынкаў МУС, КДБ і Дому Ураду 24 траўня. Такім чынам Віка Біран выказала сваю нязгоду з артыкулам гамафобнага зместу пад назвай “Мы за сапраўднае”, які з'явіўся на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутранных спраў і ў якім дзяржорган непрыязна выказваўся пра людзей ЛГБТК+ і вясёлкавы сцяг, які амбасада Велікабрытанія размясціла над сваім уваходам у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй – 17 траўня.