У межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” 30 чэрвеня ў мястэчку Смаляны адбыўся Праваабарончы шпацыр па мясцінах дакументальнага фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”.
Каардынатар кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання, Андрэй Палуда, заўважыў падчас шпацыру:
"Смяротнае пакаранне – старонка гісторыі Беларусі, але гэта такая старонка, якую хочацца хутчэй перагарнуць, каб сучаснасць і будучыня былі без смяротнага пакарання", - піша Радыё Рацыя.
Віктар Трацякоў, рэжысёр дакументальнага фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”, распавёў, чаму менавіты Смаляны былі паказаны ў фільме:
"Значная частка фільма, якая тычыцца Вялікага Княства Літоўскага праілюстраваная кадрамі са Смалянаў. Вельмі хацелася паказаць гэтае незвычайнае мястэчка на Усходзе Беларусі, якое мае шматлікі помнік даўніны, харахтэрныя для заходняй цывілізацыі: балотны замак Белы Ковель, Дамінканскі касцёл. Адметная і сама атмасфера старажытнага беларускага мястэчка".