Пяцёра назіральнікаў ад ПЦ "Вясна" і БХК былі затрыманыя 3 ліпеня каля 13 гадзін у скверы па вуліцы Талбухіна ў Мінску.
Ганна Саханкова, Андрусь Крэчка, Таццяна Мастыкіна, Юрый Мяцельскі і Алена Богдан збіраліся ажыццявіць маніторынг мірнага схода, правядзенне якога запланаваў Мікалай Статкевіч ад Беларускага народнага кангрэсу.