Гарадзенскія актывісты Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці, планавалi правесці пiкет падчас урачыстасцяў у Гароднi. Iх заблакавала мiлiцыя ў доме. Аўтамабіль гаспадара падперлi машынай мiлiцыi i хлопцаў доўга чакалі каля пад’езда.
Салянік і Лаўрэнцеў у турэмных робах выйшлі на вуліцу. На іх тут жа накінуліся невядомыя ў цывільным, вельмі жорстка і брутальна скруцілі, кінулі ў бус і вывезлі ў невядомым кірунку.
Ніхто не прадстаўляўся і не паказваў дакументаў. Інфармацыя ўдакладняецца.
Крыніца: Гародня: дагэтуль невядомы лёс Саляніка і Лаўрэнцева