Праваабаронцам стала вядома, што 30 чэрвеня суд Фрунзенскага раёна асудзіў Паўла Севярынца на 10 сутак па 4 артыкулам КаАП Рэспублікі Беларусь:
17.1 КаАП - дробнае хуліганства;
23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў;
23.4 КаАП - непадпарадкаванне службовай асобе;
18.23 КаАП - парушэнне правілаў дарожнага руху.
АМАП затрымаў Паўла на выхадзе з крамы.
Таксама стала вядома, што Вользе Мікалайчык у суботу, 30 чэрвеня, таксама далі 10 сутак.
Ёсць інфармацыя, што затрыманы Анікеў і Леанід Кулакоў, - яны не выходзяць на сувязь. Месцазнаходжанне іх пакуль невядома.
Крыніца: Зачыстка перад 3 ліпеня: Севярынца і Мікалайчык асудзілі на 10 сутак