Супрацоўнікі Лідскага РАУСа. Фота з сацыяльных сетак. Супрацоўнікі лідскай міліцыі намерваліся сарваць творчую сустрэчу беларускага музыкі Зміцера Вайцюшкевіча, якую ён хацеў правесці ў суботу на сваёй радзіме. Планавалася, што імпрэза будзе ладзіцца наўпрост на свежым паветры ў аграсядзібе “Гасьціна”, якая месціцца ў вёсцы Пескі, побач з горадам Бярозаўка.

Па інфармацыі, якую актывіст Партыі БНФ з Ліды Валер Мінец змясціў у фэйсбуку, да гаспадара аграсядзібы "Гасьціна", у якой заўтра адбудзецца сустрэча са Зміцерам Вайцюшкевічам, прыехалі з пагрозамі ажно чатыры маёры з Лідскага РАУС.

Пад час "тлумачальнай" размовы пагражалі дзейнасці аграсядзібы нападкамі сваіх "калегаў" з падатковай інспекцыі, даводзілі, што нават каб сустрэцца на закрытай прыватнай пляцоўцы на ўласнай зямлі трэба ў нейкага браць дазвол. За дзень да мерапрыемства! Нібыта яны мусяць забясьпечыць бясьпеку гасцей. Ад каго? Хіба што ад самых сябе.

Валер Мінец

Валер Мінец упэўнены, што такая увага з боку дзяржавы да  заўтрашняй імпрэзы толькі пашырыць кола гасцей і прыхільнікаў таленту Зміцера Вайцюшкевіча.

Крыніца: Імрэза Зміцера Вайцюшкевіча напалохала лідскую міліцыю