У адказ на навіну пра тое, што Вярхоўны суд Беларусі прыняў беспрэцэдэнтнае рашэнне аб прыпыненні выканання і пераглядзе смяротных прысудаў Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному на час разгляду іх скаргаў, дырэктарка Рэгіянальнага бюро Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стратэрс сказала:
“Гэта вельмі значнае і беспрэцэдэнтнае рашэнне для адзінай краінай у рэгіёне, якая ўсе гэтыя гады працягвае караць людзей смерцю. Нам не вядома пра іншыя выпадкі, калі Вярхоўны суд Беларусі прыпыніў выкананне смяротнага прысуда”.
“Мы працягваем уважліва сачыць за справай, але ў нас ёсць надзея, што пасля некалькіх гадоў абмеркавання смяротнай кары Беларусь гатова перайсці ад размоваў да справы. Мы заклікаем улады Беларусі падмацаваць гэты крок шляхам увядзення неадкладнага мараторыя на выкананне смяротных прысудаў і замены ўсіх смяротных прысудаў на больш мяккія ў якасці першага кроку ў напрамку ператварэння Беларусі ў краіну, вольную ад смяротнай кары”.
Кантэкст
З 1994 года Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле ўсе смяротныя прысуды, а прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка толькі адзін раз памілаваў асуджанага да смерці.
Нягледзячы на няспынныя запэўніванні беларускіх уладаў, што краіна рухаецца ў накірунку мараторыя, Беларусь дэманструе абуральнае грэбаванне глабальных і рэгіянальных тэндэнцый у кірунку адмены смяротнай кары. На сённяшні дзень 106 краін цалкам адмянілі смяротнае пакаранне на ўзроўні заканадаўства і 142 з'яўляюцца абаліцыяністамі на ўзроўні законаў або на практыцы.