У шосты дзень супрацьстаяння абаронцаў Курапатаў на месцы ўваходу ў рэстаранны комплекс «Поедем поедим» адбылася нарада кіраўнікоў грамадскіх рухаў і партый.
Была прынятая праграма дзеянняў на бліжэйшы час, а таксама зацверджаны графік варты актывістаў.
Па словах сустаршыні ствараемай партыі БХД Паўла Севярынца, штодзённая варта ад 11 чэрвеня будзе доўжыцца ад 12 да 24 гадзіны, а ў выходныя аж да 2 гадзін ночы. Зараз за кожны дзень тыдня, згодна з “Планам Чахольскага-Дашкевіча”, будзе адказваць адна з сямі арганізацый: панядзелак – “Альтэрнатыва”, аўторак – Рух салідарнасці “Разам”, серада – Партыя БХД, чацвер – Партыя БНФ, пятніца – “Малады Фронт”, субота – “Еўрапейская Беларусь”, нядзеля – партыя КХП-БНФ.
Павел Севярынец паведаміў прысутным, што 11 чэрвеня будзе перададзены зварот заснавальнікам рэстараннага комплексу «Поедем поедим» кіраўнікам фірм „Белрэстінвест“ і „Белноватэкс груп“ Леаніду Зайдасу і Барысу Сурысу.
"Будзем патрабаваць ад іх альбо знесьці рэстаран, альбо перанесці рэстаранна-забаўляльны комплекс за межы сучаснай ахоўнай зоны, паколькі будаўніцтва ад самага пачатку вялося незаконна", - адзначыў Павал Севярынец.
Кіраўнік грамадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапаты, адказны сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі зачытаў па тэлефоне зварот Зянона Пазняка, які расцаніў адкрыццё рэстарану на месцы масавых растрэлаў як “Маскоўскую правакацыі, ініцыяваную КДБ”.
Удзельнікі акцыі пратэсту паведамілі што ў апошнія дні пачасціліся заезды да рэстарану аўтамабіляў з расійскімі нумарамі. Актывісты звязваюць гэта з тым, што праз некалькі дзён у Расіі пачнецца Чэмпіянат свету па футболу і турыстам, якія накіроўваюцца туды транзітам праз Беларусь, нехта прапаноўвае падсілкавацца менавіта ў гэтым рэстаране.
Пасля нарады удзельнікі пікетавання скандавалі лозунгі: “Кабак НКВД зачынены”, “Ганьба!” і “Не кабак, а музей!”.
Па звестках праваабаронцаў, за шэсць дзён пікетавання з моманту адкрыцця рэстарана 6 чэрвеня, супрацоўнікі міліцыі і ДПС склалі каля трыццаці пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні:
6 чэрвеня:
- Павел Севярынец – арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху) і арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы);
- Мая Навумава – арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху);
- Леанід Кулакоў – арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху);
- Вольга Нікалайчык – арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху);
- Дзяніс Урбановіч – арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху);
- Кацярына Андрэева (БелСАТ) – арт. 22.9 КаАП (парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ)
7 чэрвеня:
- Павел Севярынец – быў затрыманы, складзена 5 пратаколаў, арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху); арт. 23.34 КаАП (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве); арт 17.1 КаАП (дробнае хуліганства); арт 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
- Вольга Нікалайчык – была затрыманая, складзены пратакол па арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху);
- Наталля Гарачка-Басалыга – была затрыманая, складзены пратакол па арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху);
8 чэрвеня:
- Дзяніс Урбановіч – быў затрыманы, складзены 2 пратаколы – арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і арт 23.3 (умяшанне ў развязанне справы аб адміністратыўным правапарушэнні);
- Вольга Нікалайчык – была затрыманая, складзеныя пратаколы: арт. 23.34 КаАП (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 17.1 КаАП (дробнае хуліганства);
9 чэрвеня:
- Сяргей Анянкоў – арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху);
- Наталля Гарачка – арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху);
10 чэрвеня:
- Наталля Гарачка – арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху);
- Дзяніс Урбановіч – арт. 18.23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху);
Абаронцы Курапатаў кансалідуюцца і прымаюць праграму дзеянняў
Крыніца: Абаронцы Курапатаў кансалідуюцца і прымаюць праграму дзеянняў Фота Дапоўнена