Паводле распрацаванага абаронцамі Курапатаў графіку пікетавання каля рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах 14 чэрвеня вахту перанялі актывісты Партыі БНФ.
Па інфармацыі Радыё Свабода, яны не прапусцілі некалькі аўтамабіляў, з адным з кіроўцаў адбыўся канфлікт, ён паспрабаваў наехаць на пікетоўцаў, а пасьля выклікаў ДАІ. Кіроўца сказаў, што ягоны бацька ў 1942 годзе служыў у войсках НКВД. Супрацоўнікі ДАІ склалі пратаколы на актывістаў за выхад на праезную частку.
Пісьменнік Уладзімер Арлоў прыехаў да актывістаў, якія пікетуюць рэстарацыю каля Курапатаў, каб падпісаць і раздаць ім сваю кнігу «Імёны Свабоды». У паўзе пісьменнік вырашыў наведаць рэстарацыю «Поедем поедим».
«Хацеў прайсці, каб перадаць адміністрацыі маю кнігу. Дык не пусцілі ахоўнікі. Сказалі, што ня пусцяць, бо «непажаданы наведнік» — расказаў Свабодзе Ўладзімер Арлоў і далей стаў падпісваць кнігі для ўдзельнікаў пікету.
У ноч на 13 чэрвеня невядомыя павалілі і зламалі крыжы, склалі недалёка ад дарогі. Цягам 13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі 8 крыжоў. За ноч на 14 чэрвеня крыжы зніклі зусім.
Таксама 13 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі хацелі скласці пратаколы на Ганну Шапуцьку і Тацяну Кім паводле артыкулу аб самавольным захопе зямлі (арт 23.41 КаАП). Актывісты абурыліся, што не захоплівалі зямлю. Міліцыянты запісалі дадзеныя Ганны Шапуцькі і яе мужа, а таксама Тацяны Кім.
Спіс удзельнікаў акцый супраць адкрыцця рэстарана “Паедзем паядзім” у ахоўнай зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій у Курапатах, на якіх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы:
Файлы
Крыніца: Абарона Курапатаў: непажаданыя наведнікі рэстарана і новыя пратаколы