Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Мікалая Дзядка «Фарбы паралельнага свету» і Алеся Кіркевіча «Сем месяцаў у беларускай турме» адбудзецца 12 чэрвеня ў Мінску. Аўтары возьмуць удзел у мерапрыемстве і распавядуць пра гісторыю і мэту напісання сваіх твораў.
Кнігі ўвайшлі ў серыю “Беларуская турэмная літаратура”, распрацаваную Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
“Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах, і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыйных колаў за іх дзейнасць. Важна захаваць і данесці да беларускага грамадства сведчанні ахвяраў палітычных рэпрэсій… Бо беларуская сучасная гісторыя працягваецца і за турэмнымі мурамі", – гаворыцца ў анатацыі.
Раней ужо былі прэзентаваныя кнігі Ігара Аліневіча "Еду ў Магадан" і Зміцера Дразда "Бунт батанікаў".
Месца правядзення: Прэс-клуб (Мінск, вул. Веры Харужай 3, памяшканне 601)
Час: 12 чэрвеня (аўторак) а 18-00.
Крыніца: Ужо сёння! "Беларуская турэмная літаратура": прэзентацыя кніг Мікалая Дзядка і Алеся Кіркевіча