Пікет каля рэстараннага комплексу ў Курапатах. Фота: Уладзь Грыдзін. У 15 гадзін 5 чэрвеня плануецца адкрыццё рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты. Па інфармацыі "Новага часу", кіраўніцтва рэстарацыі выклікала міліцыю супраць грамадскіх актывістаў, якія дзяжураць на месцы і маюць намер не дапусціць адкрыцця "рэстарацыі на костках".

Як паведамляе з месца падзяў грамадскі актывіст Леанід Кулакоў, зараз тут сабраліся сустаршыня ствараемай партыі БХК Павел Севярынец, рэжысёр фільма “Жоўты пясочак” пра растрэлы ў Курапатах Аляксей Туровіч, актывісты Ніна Багінская, Ілля Дабратвор, Вольга Нікалайчык, Мая Навумава ды іншыя нераўнадушныя людзі.

За пікетоўшчыкамі пільна назіраюць некалькі супрацоўнікаў міліцыі

«Паедзім, паядзім» планавалася адчыніць яшчэ 1 чэрвеня, але актывісты пачалі штодзень пікетаваць рэстаранны комплекс.

Крыніца: Рэстаранны комплекс у Курапатах: супрацьстаянне грамадскасці і бізнесу