Пікет у Оршы 14 траўня 2018 года. ORSHA.EU перадае, што Раман Кузьмянкоў пачаў штотыдзень выходзіць на адзіночныя пікеты. На сваім другім пікеце 21 траўня ён зноў стаяў з самаробным плакатам "Па 500 тут няма". Рамана затрымалі, але ў той жа дзень суд не адбыўся - яго адправілі на судова-псіхіятрычную экспертызу.

У аўторак, 29 траўня Рамана Кузьмянкова прызналі псіхічна здаровым, і суд асудзіў яго на 22 базавыя велічыні (539 рублёў). 

14 траўня Рамана аштрафавалі за аналагічны пікет на 20 базавых велічыняў (490 рублёў). 

Але і на гэтым справа не скончылася. Як распавёў Раман, на наступны дзень 15 мая каля 18 гадзін да яго дадому прыйшлі міліцыянты і прад'явілі пастанову на ператрус у сувязі з распачатай справай аб абразе нейкага чыноўніка - якога чыноўніка той мог абразіць - яму не сказалі. У выніку ператрусу ў Рамана забралі кампутар, прынтэр, здымны дыск і флэшку.

Крыніца: За "па 500 тут няма" зноў штраф