29 траўня ў 9.30 у Вярхоўным судзе распачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава. Мужчына быў асуджаны спачатку да пажыццёвага зняволення, але пасля паўторнага разгляду Мінскім гарадскім судом прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.
Падчас суду другі асуджаны па гэтай жа справе Вячаслаў Сухарко заявіў, што ў ноч з 15 на 16 траўня з камеры смяротнікаў вывелі Аляксея Міхаленю і Віктара Лётава, з якімі ён сядзеў разам. Па яго словах, іх расстралялі.
Пасля гэтага Вячаслаў Сухарко папрасіў вывесці яго з залі суда, аднак, гэтага зроблена не было. Тады ён пачаў гучна спяваць песню группы "Кіно" і чытаць вершы Уладзіміра Высоцкага. У судзе аб'явілі 15-хвілінны перапынак.
Нагадаем, трагедыя ў Мінску адбылася ў снежні 2015 г. - у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла змірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла саперніцу правучыць. Выканаўцы перастараліся - замест таго, каб прыстрашыць саперніцу, забілі і новую выбранніцу хлопца, і яго самога.
Адразу пасля затрымання стала вядома, што Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко датычныя яшчэ і да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму з іх.
Крыніца: Вячаслаў Сухарко заявіў пра расстрэл Міхалені і Лётава