29 траўня ў 9.30 у Вярхоўным судзе распачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава. 

Мужчына быў асуджаны спачатку да пажыццёвага зняволення, але пасля паўторнага разгляду Мінскім гарадскім судом прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. 

Падчас суду другі асуджаны Вячаслаў Сухарко заявіў, што ў ноч з 15 на 16 траўня з камеры смяротнікаў вывелі Аляксея Міхаленю і Віктара Лётава. Па словах Аляксандра Жыльнікава, іх расстралялі. 

Крыніца: Сухарка заявіў пра расстрэл Міхалені і Лётава